21.11.2016
Тэхніка БелАЗ прыме ўдзел на выставе ў Стамбуле, якая пройдзе на гэтым тыдні. Беларускія грузапад"ёмнікі імкнуцца заваяваць турэцкі рынак для ўдзелу ў новых інфраструктурных праектах. У прыватнасці, плануецца будаўніцтва новага суднаходнага канала, які будзе паралельны Басфору. А таму нашы самазвалы будуць запатрабаваныя для перавозкі мільёнаў тон горнай масы. Зараз распрацоўваюцца першыя кантракты на пастаўку самазвалаў. Плануецца, што адпраўка першай партыі ў Стамбул адбудзецца ў наступным годзе.
Падзяліцца:

Вверх