07.12.2016
Ад развіцця гандлю да абароны бізнесу. У Маскве прайшоў III Еўразійскі эканамічны кангрэс. Спікеры, а гэта міністры ЕЭК, дырэктары прадпрыемстваў і прадстаўнікі дзелавых колаў, абмеркавалі эканамічнае супрацоўніцтва краін ЕАЭС. Сёлета ўзгоднена новая версія Мытнага кодэкса. Дакумент арыентаваны на супрацоўніцтва з бізнесам. Падпісаны праект пагаднення аб распрацоўцы агульнага фінансавага рынку, які павінен пачаць працу да 2025 года. Абмеркавана і развіццё IT- тэхналогій у краінах ЕАЭС. Таксама гаварылі аб стварэнні зон свабоднага гандлю з Індыяй, Іранам, Сінгапурам, Паўднёвай Карэяй і Егіптам.
Падзяліцца:

Вверх