29.09.2016
Дні Гомельскай вобласці пачаліся ў Маскве. У Дзелавым і культурным цэнтры беларускага пасольства сабраліся бізнесмены, прамыслоўцы і дыпламаты. Патэнцыял Гомельшчыны дэманструюць 30 прадпрыемстваў і кампаній. Рэгіён прэзентуе бізнэс-колам расійскай сталіцы свой эканамічны, інвестыцыйны і турыстычны патэнцыял. Акрамя таго, гамяльчане прывезлі і сваю лепшую прадукцыю, каб паказаць якасць беларускіх тавараў. Вынікам Дзён Гомельскай вобласці, што пачаліся ў Маскве, павінны стаць прамыя кантакты і новыя інвестары.
Падзяліцца:

Вверх