13.10.2016
Дэлегацыя Курганскай вобласці Расіі знаходзіцца з візітам у нашай краіне. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і губернатар рэгіёна Аляксей Какорын абмеркавалі перспектыўныя праекты. Па выніках сустрэчы вызначаныя ключавыя кірункі - АПК, будаўніцтва і прамысловасць. У прыватнасці, Курганская вобласць зацікаўленая ў нарошчванні аб"ёмаў закупу беларускіх трактароў і арганізацыі цэнтраў сэрвіснага абслугоўвання тэхнікі на тэрыторыі рэгіёна, у супрацоўніцтве з Мінскім аўтамабільным заводам, у медыцыне і фармацэўтыцы.
Падзяліцца:

Вверх