17.10.2016
Стаць рэзідэнтамі парка "Вялікі камень" выказалі жаданне звыш 30 кампаній. Дагаворы аб намерах падпісаны падчас візіту дэлегацыі правінцыі Гуандун у Мінскую вобласць. Зараз рэзідэнтамі парка з"яўляюцца ўжо 8 кампаній. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк прадугледжвае асаблівы прававы рэжым для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу. На яго тэрыторыі плануецца размясціць вытворчыя і жылыя зоны, офісныя і гандлёва-забаўныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры. Праект развіваецца ў рамках міждзяржаўнага кітайска-беларускага супрацоўніцтва.
Падзяліцца:

Вверх