11.10.2016
Сёння ў Мінску адкрываецца Беларускі энергетычны і экалагічны форум. Ён ужо стаў традыцыйным і пройдзе 21-шы раз. Апошнімі дасягненнямі сусветнай энергетыкі падзеляцца каля 300 удзельнікаў з 14-ці краін. Яны абмяркуюць новыя падыходы ў гарантаванні энергетычнай бяспекі, перадавыя навуковыя распрацоўкі. Форум прыцягвае ўвагу вядучых вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў для энергетыкі, экалогіі, энергазберажэння.
Падзяліцца:

Вверх