04.10.2016
У Мінску стартаваў Беларускі транспартны тыдзень. Для ўдзелу ў ім у Беларусь прыехалі прадстаўнікі 11 краін, у тым ліку Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Германіі, Кітая. Адно з мерапрыемстваў тыдня - выстава "Транспарт і лагістыка". Тут прадстаўленыя транспартна-лагістычныя цэнтры, вытворцы і дылеры аўтатэхнікі, пастаўшчыкі абсталявання. Таксама на выставе можна наведаць нацыянальны стэнд Латвіі, калектыўныя стэнды Клайпедскага порта і Украінскай чыгункі.
Падзяліцца:

Вверх