04.10.2016
Беларуская ўрадавая дэлегацыя ў гэтыя дні праводзіць сустрэчы і перамовы ў Пакістане. Гэтая краіна - адзін з асноўных рынкаў збыту беларускіх трактароў, не ўлічваючы дзяржавы СНД. Штогод Мінскі трактарны завод пастаўляе больш за 3 000 машын у Ісламскую рэспубліку. Ва ўрадзе ўпэўненыя: гэтую лічбу можна падвоіць. Акрамя таго, на поўдні Пакістана ўжо больш як год збіраюць трактары пад маркай "Беларус". Адна з цяперашніх дамоўленасцяў - пакістанскі ўрад гатовы субсідзіраваць аграрыяў для закупкі беларускай тэхнікі.
Падзяліцца:

Вверх