20.10.2016
Беларуская ўрадавая дэлегацыя правяла сустрэчы з еўракамісарамі ў Бруселі. Віцэ-прэм"ер Анатоль Калінін некалькі гадзін гутарыў з кіраўнікамі транспартнай сферы Еўрасаюза і яе механізмаў палітыкі суседства. Бакі дамовіліся, што праекты сафінансавання рэгіёнаў будуць праходзіць праз Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і наш Белінвестбанк. На сустрэчы ў Бельгіі таксама абмеркавалі сумесную працу ў трансгранічным будаўніцтве, праектаванні дарог і павелічэнні аб"ёмаў грузавых перавозак.
Падзяліцца:

Вверх