17.10.2016
Беларуская калійная кампанія пашырае сваю прысутнасць ва Украіне. У суседняй краіне адкрылася даччынае гандлёвае прадпрыемства. Асноўная задача - максімальны ахоп украінскага калійнага рынку. Краіна мае развітую сельскую гаспадарку і з"яўляецца значным рынкам мінеральных угнаенняў, а зручная лагістыка дазваляе дастаўляць прадукцыю з Беларусі ва Украіну ў самыя кароткія тэрміны. Па выніках мінулага года доля Беларускай калійнай кампаніі ў сусветным экспарце калійных угнаенняў склала амаль 20 %. Наш калій пастаўляецца больш як у 100 краін свету.
Падзяліцца:

Вверх