26.10.2016
Беларусь заняла 37 пазіцыю сярод 190 краін у рэйтынгу Doing Business. Пры складанні спісу ўлічваліся спрыяльныя ўмовы для прадпрымальніцкай дзейнасці. У глабальным рэйтынгу лідзіруе Новая Зеландыя, на другім месцы Сінгапур, трэцім - Данія. Таксама ў топ-10 Карэя, Нарвегія, Вялікабрытанія, ЗША, Швецыя і Македонія. Як падкрэслілі ў Сусветным банку, паводле даных апошняга даклада, Беларусь увайшла ў дзясятку вядучых краін свету па правядзенні рэформ для бізнесу. На думку экспертаў, дасягненні ў гэтай галіне дапамогуць прыцягнуць замежных інвестараў.
Падзяліцца:

Вверх