28.10.2016
Актывізацыя гандлёва-эканамічных адносін і ліквідацыя бар"ераў. У Мінску прайшоў Еўразійскі міжурадавы савет. Прэм"ер-міністры Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана і Кыргызстана абмеркавалі больш за дзясятак пытанняў. Сярод іх праект новага Мытнага кодэкса ЕАЭС і бюджэт саюза на наступны год, а таксама прыняцце антыдэмпінгавых мер у гандлі. Як заявіў на пасяджэнні кіраўнік Кабінета Міністраў Беларусі Андрэй Кабякоў, наша краіна выступае за стварэнне роўных умоў для суб"ектаў гаспадарання ў ЕАЭС. Сёння прадметны дыялог аб гандлёва-эканамічных адносінах прадоўжыцца. У Мінску пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД. У цэнтры ўвагі будзе прыняцце антыкрызісных мер і рэалізацыя дагавора аб зоне свабоднага гандлю краін Садружнасці. Усяго на парадку дня больш за 20 дакументаў.
Падзяліцца:

Вверх