06.10.2016
Беларусь прэзентавала сваю прадукцыю на расійскай аграрнай выставе "Залатая восень". Нашу краіну прадстаўляюць 10 кампаній. Вытворцы сельгастэхнікі з Бабруйска прывезлі навінку ўласнай распрацоўкі - для раздрабнення, прэсавання і пакавання сена, лёну, саломы. Прэзентавалі наведвальнікам выставы і беларускія прадукты. На пляцоўцы ВДНГ сабралася больш за дзве з паловай тысячы ўдзельнікаў з 63-ох рэгіёнаў Расіі. Міжнародную частку экспазіцыі прапанавалі 12 краін - Украіна, Германія, Італія, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Японія і іншыя.
Падзяліцца:

Вверх