19.10.2016
А. Лукашэнка: Галоўнымі напрамкамі эканамічнага супрацоўніцтва Мінска і Казані павінны стаць прамысловасць, будаўніцтва і інавацыі.
Галоўнымі напрамкамі эканамічнага супрацоўніцтва Мінска і Казані павінны стаць прамысловасць, будаўніцтва і інавацыі. Тэму напярэдадні абмеркавалі прэзідэнты Беларусі і Татарстана Аляксандр Лукашэнка і Рустам Мініханаў. Задача - вывесці тавараабарот на ўзровень 2 мільярды долараў. Зараз ён складае ўсяго 875 мільёнаў. Беларускі лідар прапанаваў прыцягнуць Беларуснафту для працы ў паліўнай галіне расійскага рэгіёна. Таксама ў перспектыве развіццё кааперацыйных сувязяў у машынабудаванні. У Беларусі разлічваюць на рост паставак камунальнай, пасажырскай, грузавой тэхнікі перад чэмпіянатам свету па футболе - Казань стане адным з 11-ці расійскіх гарадоў, дзе пройдзе мундыяль.
Падзяліцца:

Вверх