11.10.2016
Беларусь і Польшча маюць намер сумесна ўдзельнічаць у глабальных праектах КНР. Размова ідзе наконт ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях". Гэтая тэма шырока абмяркоўвалася падчас візіту міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Варшаву. Таксама бакі дамовіліся стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для правядзення пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі. Яно пройдзе ўжо 24 кастрычніка ў Мінску. Зараз у Польшчы прысутнічаюць каля 17 прадстаўніцтваў розных беларускіх прадпрыемстваў, у Беларусі працуюць 350 прадпрыемстваў з польскім капіталам.
Падзяліцца:

Вверх