03.11.2016
Беларусь і Кыргызстан аднаўляюць зборку трактароў у Бішкеку. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі Прэм"ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і выконваючы абавязкі прэм"ер-міністра Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў. Праектная магутнасць вытворчасці - да 5 000 трактароў за год. У наступныя два гады плануюць выпускаць да 1 000 адзінак тэхнікі. Яна будзе пастаўляцца як на ўнутраны рынак Кыргызстана, так і ў краіны блізкага і далёкага замежжа. У прыватнасці, ужо сёння прапрацоўваецца магчымасць экспарту тэхнікі ў Кітай і Туркменістан. Мінскі трактарны завод уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых сусветных вытворцаў трактароў. Прадпрыемства гатовае прапанаваць кыргызскім партнёрам шырокую лінейку сучаснай тэхнікі.
Падзяліцца:

Вверх