18.11.2016
А. Лукашэнка: Беларусь вітае рашэнне Катара інвеставаць у нашу краіну і створыць для гэтага ўсе неабходныя ўмовы.
Беларусь вітае рашэнне Катара інвеставаць у нашу краіну і створыць для гэтага ўсе неабходныя ўмовы. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам фінансаў Катара. Ён прыбыў у Мінск разам з прадстаўнічай дэлегацыяй, задача якой вызначыць ключавыя праекты для супрацоўніцтва. У кастрычніку падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў краіны Блізкага Усходу лідары Беларусі і Катара абмеркавалі дарожную карту супрацоўніцтва. Краіны маюць намер рабіць стаўку на стварэнне сумесных прадпрыемстваў па дрэваапрацоўцы і пастаўках прадуктаў харчавання. Таксама Катар гатовы купіць партыю МАЗаў і БелАЗаў для будаўніцтва інфраструктурных аб"ектаў да чэмпіянату свету па футболе - 2022. Выніковы партфель дакументаў прадставяць кіраўнікам дзяржаў падчас візіту эміра Катара ў Беларусь.
Падзяліцца:

Вверх