30.11.2016
Беларусь і Францыя прапрацоўваюць новыя буйныя інвестпраекты. Першыя кантракты падпісаны на міжрэгіянальным бізнес-форуме, які стартаваў сёння ў Мінску. Цяперашні ўзровень тавараабароту не адпавядае патэнцыялу дзвюх краін. Францыя гатовая больш актыўна супрацоўнічаць з Беларуссю ў сферы IT, сельскай гаспадарцы і стварэнні інфраструктуры. Упор робіцца на рэгіянальнае супрацоўніцтва. У беларускую сталіцу прыехала каля 40 бізнесменаў з розных рэгіёнаў Францыі. Госці наведаюць міністэрствы, канцэрны, прадпрыемствы па ўсёй Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх