19.10.2016
Беларусь прэзентавала трансгранічны, эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял бельгійскім інвестарам.

Беларусь і Еўрасаюз абмяркоўваюць новыя сумесныя праекты. У Бруселі знаходзіцца дэлегацыя нашай краіны на чале з віцэ-прэм"ерам Анатолем Калініным. Напярэдадні прайшлі першыя перамовы з патэнцыяльнымі інвестарамі. Беларускі бок прэзентаваў трансгранічны, эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял. Ужо сёння пройдзе чарговы раўнд перамоў у горадзе Гент і сустрэча ў Еўракамісіі. Асноўныя тэмы - супрацоўніцтва ў сферы транспарту і палітыка добрасуседства Беларусі і ЕС.
Падзяліцца:

Вверх