15.11.2016
Беларусь і Азербайджан актывізуюць гандлёвыя адносіны. Так, прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі горада Гянджа пабывалі на малакаперапрацоўчым прадпрыемстве Гомеля. Ім паказалі вытворчы працэс і арганізавалі дэгустацыю. Госці выказалі зацікаўленасць у пастаўках беларускай прадукцыі. Плануецца, што ўжо да канца года прадукты з нашай краіны будуць даступныя азербайджанскаму спажыўцу ў спецыяльна адкрытым магазіне. Акрамя таго, абмеркавана супрацоўніцтва Гянджы і Гомеля ў турызме, навуцы і культуры.
Падзяліцца:

Вверх