18.11.2016
Беларусь і Катар распрацоўваюць магчымасць паставак тэхнікі МАЗ і БелАЗ. Беларусь вітае рашэнне Катара інвесціраваць у нашу краіну і створыць для гэтага ўсе неабходныя ўмовы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам фінансаў Катара. Разам з ім у Мінск прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя, у тым ліку міністр транспарту і камунікацый. У цэнтры ўвагі - новыя міждзяржаўныя праекты. Зараз краіны распрацоўваюць магчымасць паставак БелАЗаў і грузавікоў МАЗ. Яны патрэбныя для будаўніцтва інфраструктурных аб"ектаў да правядзення чэмпіянату свету па футболе, які Доха прымае ў 2022 годзе. На думку беларускага лідара, перамовы стануць падрыхтоўкай да візіту эміра Катара ў Мінск. Дамоўленасць аб гэтай сустрэчы дасягнутая на нядаўніх перамовах на вышэйшым узроўні ў Катары.
Падзяліцца:

Вверх