13.10.2016
Беларусь гатова супрацоўнічаць з Курганскай вобласцю Расіі па ўсіх кірунках. Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Курганскай вобласці Аляксеем Какорыным, які з дэлегацыяй гэтага расійскага рэгіёна знаходзіцца ў нашай краіне. Аналізуючы тавараабарот з Курганскай вобласцю, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што над ім трэба яшчэ працаваць. Па выніках мінулага года яго аб"ем крыху перавысіў $20 млн. Але ёсць перспектывы. У прыватнасці, аграрыям Заўралля беларуская прамысловасць гатова прапанаваць шырокі спектр сельскагаспадарчай тэхнікі. Можна разлічваць, што гэты візіт надасць добры дадатковы імпульс развіццю двухбаковага супрацоўніцтва.
Падзяліцца:

Вверх