06.12.2016
Адразу 10 беларускіх кампаній увайшлі ў рэйтынг буйных пастаўшчыкоў IT-паслуг па ўсім свеце. Усе яны з"яўляюцца рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій. Рэйтынг апублікаваў часопіс Software Magazine - адно з самых уплывовых выданняў сусветнай індустрыі высокіх тэхналогій. У аснове аналізу - даход кампаній, атрыманы ад продажу праграмнага забеспячэння і паслуг. Самае высокае месца ў рэйтынгу сярод беларускіх кампаній заняў ЕПАМ з гадавым даходам амаль $ 905 млн.
Падзяліцца:

Вверх