09.10.2015
10 кастрычніка ў Мінску адбудзецца фінальны акорд шырокамаштабнай рэспубліканскай акцыі "Любіць Беларусь!".На працягу двух месяцаў творчы калектыў "Бяседа" наведаў каля 20 гарадоў Беларусі. Завяршаецца маштабная культурна-патрыятычная акцыя пад назвай "Любіць Беларусь", арганізаваная Белтэлерадыёкампаніяй і грамадскім аб"яднаннем "Белая Русь". У рамках рэспубліканскай акцыі ў творчае падарожжа адправіўся ансамбль народнай музыкі "Бяседа". Каля двух дзясяткаў вялікіх і малых гарадоў Беларусі. Больш за дваццаць тысяч гледачоў. На працягу двух месяцаў творчы калектыў знаёміў слухачоў з лепшымі ўзорамі і малавядомымі жамчужынамі музычнай спадчыны Беларусі. Фінал яркага марафона адбудзецца заўтра ў Палацы Рэспублікі.
Падзяліцца:

Вверх