28.09.2016
XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лiстапад" пройдзе 4-11 лістапада. Рэжысёры з сямі краін пазмагаюцца за прыз конкурсу нацыянальных кінашкол "Лістапада-2016". Сёлета на суд журы будуць вынесены карціны маладых рэжысёраў з Беларусі, Украіны, Расіі, Ізраіля і міжнароднай кінашколы DOC NОMANDS. Конкурс нацыянальных кінашкол праводзіцца з 2012 года і першапачаткова ён задумваўся як вялікі майстар-клас, падчас якога студэнты знаёмяцца адзін з адным, абмяркоўваюць свае працы, сустракаюцца з майстрамі. За гэты час было паказана больш за паўсотню фільмаў студэнтаў і выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Расіі і еўрапейскіх краін. XXXIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лiстапад" пройдзе 4-11 лістапада.
Падзяліцца:

Вверх