03.11.2016
У конкурсе нацыянальнага кіно Мінскага міжнароднага кінафестываля "Лістапад" удзельнічае 24 працы ў трох намінацыях - гульнявое кіно, дакументальнае і анімацыя. За першынство ў гульнявой праграме будуць спаборнічаць дзесяць карцін. У намінацыі "Дакументальнае кіно" - дзевяць. І пяць анімацыйных фільмаў. У кожнай з намінацый чакаюцца прызы, а таксама дыпломы. Пераможцы дакументальнага і гульнявога кіно, акрамя статуэтак, атрымаюць дадатковую магчымасць для здымак. Нагадаем, адкрыццё Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" пройдзе ўжо заўтра.
Падзяліцца:

Вверх