08.11.2016
Лістапад падводзіць першыя вынікі. Учора ўвечар сталі вядомыя ўладальнікі ўзнагарод конкурсу нацыянальных кінашкол. А ўжо сёння аб"явяць фільмы-прызёры для дзіцячай аўдыторыі. Індустрыяльная платформа фестывалю сёння пазнаёміць з польскім дакументальным кіно. Адбудзецца паказ карцін "Хімія" і "Сёстры" Паўла Лазінскага. Сцэнарыст і дакументаліст таксама правядзе майстар-клас па пошуку прадзюсараў і прасоўванні фільмаў на міжнародныя пляцоўкі. У рамках пазаконкурснай праграмы "Лістапада" секцыя "Насустрач натхненню" прэзентуе аўстрыйскую карціну "Відэа Бені".
Падзяліцца:

Вверх