04.11.2016
Сёння ў Мінску адкрываецца 23-ці Міжнародны кінафестываль "Лістапад". Дакументальнае кіно, драмы, камедыі, арт-хаус. Навінкай гэтага года стане прэзентацыя сферычнага кіно, якое гледачы змогуць убачыць праз спецыяльныя акуляры віртуальнай рэальнасці. Адкрыецца форум кінаальманахам расійскай вытворчасці "Пецярбург. Толькі па каханні". Усяго ж увазе гледачоў прапануюць 159 карцін з 45-ці краін. Віншаванне ўдзельнікам і гасцям форуму накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца:

Вверх