07.10.2015
Шэдэўры Шагала, Суціна, Цадкіна і Кікоіна вярнуліся на радзіму. Творы беларускіх вучняў легендарнай Парыжскай школы выставяць у Мінску. Гэта стала магчыма дзякуючы супрацоўніцтву дзяржавы і прыватнага бізнесу. Вернісаж адбудзецца сёння ў сталічным Палацы мастацтва. Там узнавілі атмасферу легендарных французскіх салонаў першай паловы XX стагоддзя. Варта адзначыць, што да апошняга часу ў Беларусі, якая падарыла свету гэтых знакамітых мастакоў, фактычна не было ні адной іх жывапіснай работы. А творчасць Шагала прадстаўлена толькі некалькімі літаграфіямі на яго радзіме ў Віцебску.
Падзяліцца:

Вверх