03.11.2015
У экспазіцыі - адзенне і аксесуары. Аналагі ўнікальных экспанатаў можна сустрэць толькі ў музеях маскоўскага Крамля і Нью-Ёрка. У Нясвіжскім замку адкрылася ўнікальная выстава "Вялікі баль у Радзівілаў". У экспазіцыі - прадметы раскошы XVIII - XX стагоддзяў. Ад шпілек да мэблі архітэктара самога Напалеона. Значную частку экспазіцыі займае адзенне і аксесуары. Адна з галоўных жамчужын калекцыі - сукенка Марыі Валерыі Габсбург - дачкі Аўстрыйскай імператрыцы. Дэманструюцца таксама калекцыі абутку і веераў. Многія прадметы раскошы ўпершыню ўбачылі святло менавіта ў маёнтку Радзівілаў. Аналагі ўнікальных экспанатаў можна сустрэць толькі ў музеях маскоўскага Крамля і Нью-Ёрка.
Падзяліцца:

Вверх