08.11.2016
У Гомелі адкрылася выстава расійскай фотамастачкі Кацярыны Раждзественскай. "Прыватная калекцыя" - гэта пераўвасабленне вядомых людзей у герояў палотнаў Дзюрэра, Рэмбранта, Веласкеса, Мане, Рэнуара, Рэпіна і Сурыкава. Мадэлямі для мастачкі выступілі Лія Ахеджакава, Уладзімір Співакоў, Людміла Гурчанка, Андрэй Макарэвіч і Піліп Кіркораў - усяго больш за 300 вядомых асоб. Над праектам фотамастачка працавала каля 20 гадоў. За гэты час у яе аб"ектыў патрапілі больш як 6 000 чалавек. Экспазіцыя прадугледжвае спасылку на першакрыніцы: кожны стылізаваны партрэт суправаджаецца рэпрадукцыяй арыгінала. Выстава ў Гомелі будзе працаваць да студзеня.
Падзяліцца:

Вверх