24.11.2016
29-ы міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі стартаваў у Віцебску. Урачыстае адкрыццё пачалося з прэм"еры балета "Жызель". У праграме форуму дзясяткі мерапрыемстваў: майстар-класы, інтэрактыўныя лекцыі і перформансы. Але галоўнай падзеяй стане харэаграфічны конкурс. На фестывалі выступяць 38 калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Францыі, Швецыі, Нарвегіі і іншых краін. Гран-пры складзе пяць тысяч долараў. Закрытыя прагляды пачнуцца сёння.
Падзяліцца:

Вверх