12.12.2016
У Віцебску прайшоў рэгіянальны адборачны тур на дарослы  і дзіцячы конкурсы "Славянскага базару". Аўтарытэтнаму журы трэба было  выбраць канкурсантаў сярод больш чым  паўсотні  прэтэндэнтаў. На рэспубліканскім этапе рэгіён прадставяць па 5 канкурсантаў у абедзвюх намінацыях. Раней са сваімі вакалістамі вызначыўся Брэсцкі рэгіён. Першыя білеты на канцэрты Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" паступяць у продаж у канцы студзеня.
Падзяліцца:

Вверх