23.11.2015
Сольны танец - прысвячэнне маці загінуўшых на вайне салдат - стаў пераможцам нацыянальнага конкурсу XXVIII Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі IFMC-2015 у Віцебску. Лаўрэаты былі абвешчаныя напярэдадні на ўрачыстым закрыцці форуму. Усяго ў канцэртнай праграме сёлета прынялі ўдзел больш як 20 прац харэографаў з Беларусі, Італіі, Іспаніі, Мексікі, Польшчы, Расіі, ЗША, Швейцарыі і Швецыі. У фінал трапілі 11 прац.
Падзяліцца:

Вверх