18.11.2015
Фінал конкурсу дзіцячага "Еўрабачання-2015" пройдзе 21 лістапада. У Сафіі ўрачыста адкрыўся песенны конкурс дзіцячага "Еўрабачання". Цырымонія павінна была адбыцца яшчэ 15 лістапада, аднак яе перанеслі праз тэракты ў Парыжы і трохдзённую жалобу па загінуўшых. Учора ўвечар у Нацыянальным палацы культуры дэлегацыі кожнай з 17 краін - удзельніц конкурсу прайшлі па чырвонай дывановай дарожцы. Прадстаўнік Беларусі Руслан Асланаў з"явіўся на ёй разам з кіраўніком нашай дэлегацыі Вольгай Саламахай.
Нагадаем, шоу адбудзецца ў суботу. Руслан выступіць пад нумарам 10.
Падзяліцца:

Вверх