10.11.2016
Сёння свае новыя карціны прэзентуюць маладыя беларускія рэжысёры. У Мінску працягваецца міжнародны кінафестываль "Лiстaпад". Паказы пачынаюцца раніцай і працягваюцца да начы. Учора абмяркоўвалі тонкасці кінадэвелапменту. На адной з пляцовак кінафестывалю прайшоў дзень прадзюсара. Наталля Дрозд распавяла пра этапы вытворчасці і магчымыя рызыкі пры стварэнні стужкі. Яна прасоўвала фільм - адкрыццё цяперашняга "Лiстaпада" "Пецярбург. Толькі па любові". А пра сістэму кінавытворчасці і фінансаванне фільмаў у Францыі распавяла Крысцін Камдэсю. Рэжысёр і член Еўрапейскай кінаакадэміі запусціла ўласную вытворчую кампанію 15 гадоў таму. Сёння 16 рэжысёраў з Беларусі пададуць на суд дзеячаў сусветнай кінаіндустрыі новыя карціны.
Падзяліцца:

Вверх