18.10.2016
У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылі ўнікальную віртуальную экскурсію па Крэўскім замку. На жаль, крэпасць, дзе адбылося падпісанне ўніі, якая на пяць стагоддзяў дакументальна аб"яднала Вялікае Княства Літоўскае з Польшчай, да нашых дзён не захавалася. Наведвальнікі віртуальнай выставы могуць разгледзець абарончае збудаванне з дзесяці розных ракурсаў. Агляд на 360 градусаў. Неўзабаве музейшчыкі плануюць з дапамогай 3D-графікі ўзнавіць шэраг іншых архітэктурных помнікаў. Ужо ідзе работа над Гальшанскім замкам.
Падзяліцца:

Вверх