03.12.2015
У Мінску сёння ўпершыню адкрываецца маштабная выстава Рамана Заслонава, унука легендарнага партызана Канстанціна Заслонава. У Нацыянальным мастацкім музеі будуць экспанаваны больш за 40 работ. Майстар працуе ў кірунках сюррэалізму, фантастыкі, неарамантызму. Адной з цэнтральных карцін на выставе стане палатно "У чаканні Музы".
Падзяліцца:

Вверх