05.12.2016
Экспазіцыя налічвае больш за 200 выданняў.
У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася маштабная выстава пад назвай "І зорка гарыць, і не вяне вянок...". Яна прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У цэнтры экспазіцыі - творы самога Багдановіча і бібліяграфічныя зборнікі - усяго больш за дзвесце выданняў. Сярод іх - адзіны прыжыццёвы зборнік аўтара "Вянок". Таксама на выставе можна пазнаёміцца з поўным зборам твораў Максіма Багдановіча - гэта тры тамы плюс 30 кніг з абранымі творамі паэта.
Падзяліцца:

Вверх