05.12.2016
У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася маштабная выстава пад назвай " І зорка гарыць, і не вяне вянок...". Яна прымеркаваная да 125-годдзя са дня нараджэння Максіма Багдановіча. У цэнтры экспазіцыі - творы самога Багдановіча і бібліяграфічныя зборнікі - усяго больш як 200 выданняў. Сярод іх - адзіны прыжыццёвы зборнік аўтара "Вянок", выпушчаны ў пачатку мінулага стагоддзя ў Вільнюсе. Таксама на выставе можна пазнаёміцца з поўным зборам твораў Максіма Багдановіча - гэта тры тамы плюс 30 кніг з абранымі творамі паэта.
Падзяліцца:

Вверх