30.09.2016
Віртуозныя выканаўцы, лепшыя аркестры планеты і знакамітыя кампазітары. Сёння ў Мінску стартуе Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета. Адкрые мерапрыемства канцэртная праграма "Масква-Вена". У ёй выступіць праслаўлены скрыпач Сяргей Крылоў, якога Мсціслаў Растраповіч уключыў у свой спіс пяці лепшых скрыпачоў XX стагоддзя. Усяго ж у Мінску адбудзецца восем музычных вечароў. Прывітанне ўдзельнікам XI Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца:

Вверх