02.12.2016
У Беларусі прэзентавалі новую энцыклапедыю "Францыск Скарына". Аўтар - намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша, які доўгі час займаецца вывучэннем творчай спадчыны першадрукара. У трох тамах больш чым тры сотні ілюстрацый, многія з якіх публікуюцца ўпершыню. Аўтар вывучыў многія кнігі Скарыны, што знаходзяцца ў бібліятэках па ўсім свеце. Дзякуючы яму ў Беларусь у электронным выглядзе вярнуліся некалькі выданняў Скарыны. Новая энцыклапедыя выйшла напярэдадні 500-годдзя беларускага кнігавыдавецтва, якое будзе адзначацца ў наступным годзе. Гэтай падзеі будзе прысвечаная серыя яркіх выданняў. Зараз у друку рускамоўная кніга пра першадрукара. Рыхтуецца і фаліянт з выявамі кніг Скарыны.
Падзяліцца:

Вверх