06.12.2016
У Гомелі праходзіць міжнародны дзіцячы конкурс "Музыка надзеі". У горад над Сожам з"ехаліся юныя таленты з Беларусі, Літвы, Малдовы, Расіі, Украіны, Ізраіля. Удзельнікаў чакаюць не толькі выступленні, але і майстар-класы, канцэрты і экскурсіі. Першы такі конкурс прайшоў 20 гадоў таму ў падтрымку талентаў з рэгіёнаў, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы. Зараз форум адкрывае імёны новых віртуозаў на міжнародным узроўні. Пераможцаў чакаюць дыпломы і прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.
Падзяліцца:

Вверх