08.12.2016
Прэм"еру пакажуць сёння ў сталічных кінатэатрах "Беларусь", "Мір", "Бярэсце", "Камсамолец", "Аўрора".<br>Сёння ў шырокі кінапракат выходзіць першы беларускі фантастычны дэтэктыў пад назвай "Розум". Гэта дэбютная работа былога юрыста Яўгена Куранчаніна, створаная за мінімальна кароткія тэрміны. Здымачны графік налічваў усяго 17 дзён. У аснове сюжэту - тэорыя квантавай фізікі пра сілу думкі, з дапамогай якой можна кіраваць жыццём. Упершыню за апошнія гады незалежнае кіно выходзіць у шырокі пракат нароўні з галівудскімі прэм"ерамі. Фільм пакажуць адразу ў пяці кінатэатрах сталіцы.
Падзяліцца:

Вверх