13.12.2016
У Доме-музеі РСДРП адкрылася выстава навагодніх упрыгажэнняў. Тут можна палюбавацца ёлачнымі цацкамі з усіх кантынентаў. У экспазіцыі ёсць цацкі ад індзейцаў далёкай Амазонкі, зробленыя з раслін дажджавога лесу Перу, індыйскія з пацерак і кітайскія з паперы. Жамчужына калекцыі - самае буйное шкляное ўпрыгажэнне - шар з Венскага балю. Асобна выстаўлены беларускія цацкі. Усе экспанаты з прыватнай калекцыі. У планах гаспадара - адкрыць уласны музей навагодніх цацак.
Падзяліцца:

Вверх