25.10.2016
Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Турава. Легендарны беларускі кінарэжысёр уваходзіць у спіс 50-ці знакамітых кінематаграфістаў свету. Ён вядомы сваімі фільмамі на ваенную тэматыку, сярод іх: "Я родам з дзяцінства", "Сыны ідуць у бой", "Вайна пад стрэхамі". Адна з самых знакамітых прац - экранізацыя трылогіі Мележа "Палеская хроніка". Сёння ў Мінску ў гонар Віктара Турава пройдзе вечар памяці, будзе адкрыты мемарыяльны знак.
Падзяліцца:

Вверх