03.11.2015
У музеі паэта праходзіць навуковая канферэнцыя "Каласавіны". У Беларусі сёння адзначаюць 133-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа. Адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР, акадэмік... Яго кнігі перакладзеныя на сотні моў свету. Яго імя носіць навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук, тэатр у Віцебску, а таксама вуліцы і плошчы ў шматлікіх гарадах краіны. Да дня нараджэння паэта музей класіка ўжо 30-ы раз правядзе навуковую канферэнцыю "Каласавіны", якая збярэ коласазнаўцаў з некалькіх краін.
Падзяліцца:

Вверх