20.10.2016
У Беларусі адзначаюць 100-годдзе з дня нараджэння легендарнага мастака Натана Воранава. Да юбілею ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася маштабная выстава карцін выдатнага савецкага жывапісца. У экспазіцыі - больш як паўсотні гістарычных карцін, індустрыяльных і лірычных краявідаў, нацюрмортаў, партрэтаў сучаснікаў. Гэта творы са збору сям"і майстра, прыватных калекцыянераў і ўласных фондаў музея. Акрамя таго, да стагоддзя майстра выйшла першая кніга аб яго жыцці і творчасці.
Падзяліцца:

Вверх