23.10.2015
Сёння пачынаецца продаж білетаў на 22-і Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад". Сёлета форум пройдзе з 6 па 13 лістапада. Стужкі сусветнай кінаіндустрыі будуць дэманстравацца ў кінатэатрах "Масква", "Цэнтральны", "Свет", "Піянер" і "Перамога". Кінаманы змогуць паглядзець стужкі з 60 краін. У праграме фестывалю заяўлена 184 карціны. Цэны на фестывальнае кіно вагаюцца ад 15 000 на ранішнія паказы да 55 000 на начныя.
Падзяліцца:

Вверх