28.11.2016
Па колькасці статуэтак на першым месцы тэатры Мінска.
У Мінску назвалі лаўрэатаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод прайшла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Усяго ўзнагарод удастоена 21 работа з усіх рэгіёнаў краіны. Па колькасці статуэтак у лідарах тэатры сталіцы. Другое месца ў Магілёва. Узнагароды ўручалі віп-персоны не толькі тэатральнага мастацтва, але і вядомыя людзі шоу-бізнесу, палітыкі і літаратуры. Арганізатары вечара далі гледачам магчымасць павандраваць па старонках гісторыі беларускага тэатра.
Падзяліцца:

Вверх